Анджэй Пачобут сустрэўся з Папам Львом XIV
Анджэй Пачобут прыняў ўдзел у агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра. А пасля змог паразмаўляць з Папам Львом XIV. Ён прызнаецца, што той падарыў яму адчуванне спакою перад вяртаннем у Беларусь.
Падчас агульнай аўдыенцыі Пачобут трымаў у руках абраз Маці Божай Кангрэгацкай. У інтэрв’ю PAP ён расказаў, пра што яны гаварылі з Папам пасля мерапрыемства.
— Я прасіў блаславеньня для Беларусі, для маёй сям’і, для маёй вялікай сям’і — Саюзу палякаў Беларусі, а таксама папрасіў блаславіць сьвяты абраз Маці Божай Кангрэгацкай, які некалькі стагодзьдзяў таму трапіў з Апостальскай сталіцы ў Горадню. Там ён ёсьць сымбалем польскага каталіцызму. Пазьней абраз быў каранаваны паводле рашэньня Яна Паўла II. Я прасіў блаславіць копію гэтага абраза. Адну я падарыў папу і папрасіў пра блаславеньне. Гэты абраз вернецца ў Горадню і будзе разам з Саюзам палякаў, — адзначыў журналіст.
Ён нагадаў, што хутка плануе вярнуцца ў Беларусь, і ў гэтай сувязі адчуваў пэўнае напружанне. Але сустрэча з Папам яго супакоіла.
— Для кожнага католіка сустрэча з Папам — гэта асаблівы досвед. Я надзвычай удзячны за гэтую магчымасць. Я вельмі ўдзячны Папу за той спакой, які цяпер адчуваю. Неўзабаве я вярнуся ў Беларусь, і ўнутранае напружаньне назапашвалася. Апошнія месяцы былі вельмі насычанымі. Цяпер я адчуваю спакой, — адзначыў былы палітвязень.
Читайте еще
Избранное