Навумчык: «А тут і сьмерць Лукашэнкі не адкрывае прэм’еру магчымасці»
Публіцыст — пра тое, як Беларусь вярнулася ў 1983 год.
— Злавіў сябе на думцы, што не прыгадаў бы, як прозьвішча цяперашняга прэм’ер-міністра Беларусі – калі б на вочы ня трапілася інфармацыя пра яго паездку ў Санкт-Пецярбург, дзе яно напісана (Турчын), — адзначае Сяргей Навумчык.
Тры гады таму, калі працаваў журналістам на Свабодзе, канешне, ведаў – калі дзяжурыш на сайце і выстаўляеш матэрыялы (руцінная журналісцкая праца), дык ня хочаш, а запомніш. Але імкнуўся пазьбягаць удзелу ў запісах дыскусій па кадравых пытаньнях, бо для мяе ўсе гэтыя чыноўнікім былі на адзін твар (за выяткам хіба Макея).
Як у 1983 годзе 99% жыхароў БССР (і нават членаў КПСС) не назвалі б прозьвішча 2-га сакратара ЦК КПБ (хаця яго імя гучала па радыё амаль штодня), бо ўсё вырашаў 1-ы. Нават сьмерць 1-га не гарантавала 2-му прасоўваньня на галоўнае крэсла (так яно і адбывалася – прысылалі з Масквы, хаця і з беларускім бэкграўндам).
А тут і сьмерць Лукашэнкі не адкрывае прэм’еру магчымасці – кронпынц (эса), як вядома, сьпікер (ка) т.зв. «сэнату».
Хаця, падобна, Беларусь вярнулася ў 1983-ці і могуць ізноў прыслаць з Масквы.
Читайте еще
Избранное